0
0
0

Сумесны канцэрт Алеся Чумакова і гурта PAWA

Сумесны канцэрт Алеся Чумакова і гурта PAWA

Сумесны канцэрт Алеся Чумакова і гурта PAWA

Гурт PAWA і Алесь Чумакоў рыхтуюць для прыхільнікаў адмысловы сюрпрыз!
Сумесны канцэрт беларускага гусляра Алеся Чумакова («Стары Ольса»,
«Ceilidh Ceol») і электроннага этна-фолк гурта PAWA адбудзецца на
пляцоўцы менскага клуба «Бруге» 30 мая. Спецыяльны госць мерапрыемства
– гурт «Апошні Шылінг».

Канцэрт будзе складацца з дзвюх тэматычных частак.

Пад час першай часткі адбудзецца выступ Алеся Чумакова. У межах
выступа пройдзе прэзентацыя альбома “Праўда ў віне”, а таксама
прагучаць сусветныя і айчынныя музычныя хіты на гуслях і ірландскія
карчомныя песні ў адмысловай беларускай імправізацыі. Спецыяльны госць
дадзенай часткі мерапрыемства – гурт «Апошні Шылінг», які зайграе
адмысловую праграму, якая ўключае як вядомыя «стандарты» ірландскай і
шатландскай музычных традыцый, так і шэраг аўтарскіх кампазіцый.

Алесь Чумакоў – беларускі майстар-гусляр, вядомы шырокай публіцы як
музыка гурта «Стары Ольса» і лідар праекта Ceilidh Ceol. Пазнавальны
вакаліст і інструменталіст, спадар Чумакоў паспяхова адкрыў сябе ў
сольнай творчасці і праз удалую апрацоўку сярэднявечных беларускіх
народных баладаў і ваярскіх песень працягнуў адраджэнне і сучаснае
ўдасканальванне старажытнай традыцыі гуслярства.


У межах другой часткі канцэрта выступіць электронны этна-фолк гурт PAWA.
Гурт PAWA выконвае традыцыйную беларускую і еўрапейскую музыку, але
робіць гэта нязвыклым чынам. У музычным арсенале калектыва
сярэднявечныя інструменты, такія як дуда, жалейка, дудкі і скрыпка,
суседнічаюць з драм-машынамі, сінтэзатарамі і электрагітарай. У сваім
рэпертуары PAWA выкарыстоўваюць аўтэнтычны матэрыял, сабраны на
тэрыторыі сучаснай Беларусі і суседскіх тэрыторый заходняй Еўропы.
Выступ PAWA - гэта выдатная магчымасць навучыцца беларускім танцам і
песням і напітацца шалёнай энэргетыкай і пазітывам, якія месцяцца на
падмурку векавых традыцый!

Гурт PAWA спалучае ў сваёй творчасці мінулыя стагоддзі і сучаснасць,
непаўторную эстэтыку славянскай традыцыі і цяжкі сінтэтычны гук
сучаснага мегаполіса. Напрацягу творчага шляху PAWA неаднаразова
вылучаліся незвычайнымі, драйвовымі праектамі. Так, напрыклад, у
мінулым годзе напярэдадні вялікага юбілейнага канцэрта гурта “Кіпелаў”
разам з опернымі спевакамі Іллёй Сільчуковым і Вольгай Вашкевіч PAWA
запісалі беларускі кавер на песню «Я свободен» — адну з самых вядомых
кампазіцый Валерыя Кіпелава. https://youtu.be/LEwVdqcXPvM
Таксама гурт PAWA адзначыўся запамінальным выступам на пляцоўцы
“Мінск-Арэна” ў падтрымку хакейнага клуба “Дынама-Мінск”.
https://youtu.be/0AKK-IXOjJ8


30 мая, 19:00
Сумесны канцэрт Алеся Чумакова і гурта PAWA
Клуб “Бруге”, пр. Партызанскі, 6А
Кошт квіткоў ад 15 да 25 рублёў
Першым 100, хто набудзе квіток папярэдне – дыск Testamentum Terrae
«Angleza» на ўваходзе ў падарунак!

Відэа:
Testamentum Terrae в гостях у Профилактики
https://youtu.be/jmKNvpo7uM8

_______________________________________________________
Совместный концерт Алеся Чумакова и группы PAWA

Группа PAWA и Алесь Чумаков готовят для поклонников особый сюрприз!
Совместный концерт белорусского гусляра Алеся Чумакова ( «Стары
Ольса», «Ceilidh Ceol») и электронной этно-фолк группы PAWA состоится
на площадке минского клуба «Брюгге» 30 мая. Специальный гость
мероприятия – группа « Апошні Шылінг».

Концерт будет состоять из двух тематических отделений.

Первое отделение будет посвящено выступлению Алеся Чумакова. В рамках
выступления состоится презентация альбома “Праўда ў віне”, а также
прозвучат мировые и отечественные музыкальные хиты на гуслях и
ирландские трактирные песни в необычной белорусской обработке.
Приглашенный гость этой части мероприятия - группа «Апошні Шылінг»,
которая сыграет специальную программу, включающую как известные
«стандарты» ирландской и шотландской музыкальных традиций, так и ряд
авторских композиций.

Алесь Чумаков - белорусский мастер-гусляр, известный широкой публике
как музыкант группы «Стары Ольса» и лидер проекта “Ceilidh Ceol”.
Узнаваемый вокалист и инструменталист, Чумаков успешно открыл себя в
сольном творчестве и путем удачной обработки средневековых белорусских
народных баллад и военных песен продолжил возрождение и современное
совершенствование древней традиции гуслярства.


В рамках второй части концерта выступит электронная этно-фолк группа PAWA.
Группа PAWA исполняет традиционную белорусскую и европейскую музыку,
но делает это необычным образом. В музыкальном арсенале коллектива
средневековые инструменты, такие как волынка, свирель, дудки и
скрипка, соседствуют с драм-машинами, синтезаторами и электрогитарой.
В своем репертуаре PAWA используют аутентичный материал, собранный на
территории современной Беларуси и соседствующих территорий западной
Европы. Выступление PAWA - это прекрасная возможность научиться
белорусским танцам и песням и напитаться бешеной энергетикой и
позитивом, которые рождаются на фундаменте вековых традиций!

Группа PAWA сочетает в своем творчестве средневековье и современность,
неповторимую эстетику славянской традиции и тяжелый синтетический звук
современного мегаполиса. На протяжении творческого пути PAWA
неоднократно выделялись необычными, драйвовыми проектами. Так,
например, в прошлом году накануне большого юбилейного концерта группы
"Кипелов" вместе с оперными певцами Ильей Сильчуковым и Ольгой
Вашкевич PAWA записали белорусский кавер на песню «Я свободен» - одну
из самых известных композиций Валерия Кипелова.
https://youtu.be/LEwVdqcXPvM
Также группа PAWA отметилась запоминающимся выступлением на площадке
"Минск-Арена" в поддержку хоккейного клуба "Динамо-Минск".
https://youtu.be/0AKK-IXOjJ8


30 мая, 19:00
Совместный концерт Алеся Чумакова и группы PAWA
Клуб "Брюгге", пр. Партизанский, 6А
Стоимость билетов от 15 до 25 рублей
Первым 100 купившим билет – диск Testamentum Terrae «Angleza» на входе
в подарок!
Видео:
Testamentum Terrae в гостях у Профилактики
https://youtu.be/jmKNvpo7uM8

 

Комментарии